Быў прыняты пакет рэформаў, які прадугледжвае ўвядзенне новых нормаў фінансавай дысцыпліны, раней узгодненых з крэдыторамі. За прагаласавалі 154 дэпутаты. Сярод мер, якія адобрылі парламентарыі, скарачэнне памеру пенсій, а таксама павышэнне ўзросту выхаду на пенсію да 67 гадоў. Грэкаў чакае павышэнне падаткаў на даходы, атрыманыя ад здачы нерухомасці ў арэнду. Прадугледжаны і шэраг мер, якія павінны будуць лібералізаваць рынак энерганосьбітаў. Прыняцце новага закона з'яўлялася ўмовай атрымання Афінамі чарговага транша финансавай дапамогі памерам 2 мільярды еўра.













