Грамадзяне Нідэрландаў галасуюць па пытанні асацыяцыі Украіны з ЕС

6 апреля 2016

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся сёння раніцай. Каб прызналі, што рэферэндум адбыўся, яўка павінна перавысіць 30%. Апошнія апытанні паказваюць, што галандцы настроеныя скептычна. Паводле даных сацыёлагаў, больш як 50% насельніцтва маюць намер сказаць не. Аналітыкі адзначаюць, што сам факт правядзення рэферэндуму ўзмацняе пазіцыі еўраскептыкаў. Гэты рэферэндум носіць рэкамендацыйны характар, так што ўлады Нідэрландаў, нават калі народ прагаласуе супраць, могуць зноў унесці пытанне ў парламент краіны. Але ў такім разе будуць праігнараваныя інтарэсы вялікай колькасці галандскіх выбаршчыкаў. Канчатковыя вынікі рэферэндуму стануць вядомыя 12 красавіка. Зараз Нідэрланды з'яўляюцца адзінай краінай ЕС, якая не ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі з Кіевам.