Грамадзян Беларусі на борце самалёта, які пацярпеў крушэнне ў Іране, не было

18 февраля 2018
Такая інфармацыя размешчаная ў твітэр-акаўнце МЗС Беларусі. На борце лайнера было 66 чалавек. Не выжыў ніхто. Самалёт выконваў унутраны рэйс з Тэгерана ў Ясудж на паўднёвым захадзе краіны. Ён зваліўся праз 50 хвілін пасля ўзлёту ў раёне горада Семіром у гарах у цэнтральнай частцы Ірана. У гэты момант туды спрабуюць дабрацца ратавальнікі на аўтамабілях. Верталёты ля месца крушэння прызямліцца не могуць праз густы туман.