Грамадзян Беларусі няма сярод ахвяр авіякатастрофы ў Казахстане

27 декабря 2019
Апублікаваны запіс перамоў з экіпажам самалёта, які пацярпеў крушэнне  ў Казахстан. Ён пацвердзіў - узлёт працякаў у штатным рэжыме. Аднак далейшыя спробы звязацца з бортам не далі вынікаў. Пасля чаго прагучаў сігнал трывогі. Нагадаем, у трагедыі з 93 пасажыраў і 5 членаў экіпажа загінулі 12 чалавек. Яшчэ каля 20 у цяжкім стане. Зараз на месцы працуюць спецслужбы. Выяўленыя чорныя скрыні. Заўтра ў Казахстане абвешчаны дзень жалобы.