Грандыёзная выстава кветак адбылася на Блакітным узбярэжжы

18 мая 2015

Пышныя ружы і вытанчаныя архідэі. Грандыёзная выстава кветак адбылася на Блакітным узбярэжжы. Тут можна было не толькі палюбавацца цудоўнымі кветкамі, але і набыць упадабаную расліну.

У Францыі ў апошнія гады асаблівая ўвага надаецца эстэтычнаму выгляду гарадоў, рэалізацыі планаў па іх азеляненні. Вырошчванне кветак - адзін з самых актуальных кірункаў бізнесу.