Дзяржаўны доўг ЗША перавысіў псіхалагічную мяжу

19 октября 2013

Дзяржаўны доўг ЗША перавысіў псіхалагічную мяжу ў 17 трыльёнаў долараў. Літаральна за першы дзень пачатку працы федэральнага ўрада пасля вымушанага прастою рост склаў амаль 328 мільярдаў долараў. Мяжу дзярждоўгу ўдалося павялічыць толькі пасля складаных перамоў у амерыканскім Кангрэсе. На практыцы гэта азначае, што да 7 лютага ўрад можа займаць неабмежавана. Так і адбылося. Фінансавае ведамства адразу ж накіравала сродкі на пенсіённую і іншыя дзяржпраграмы, якія не атрымлівалі федэральных грошай з сярэдзіны мая.