Дзяржаўная тэлекампанія Грэцыі зноў у эфіры

11 июня 2015

Два гады таму яе закрылі ў рамках рэалізацыі праграмы жорсткай эканоміі. Аднавіць вяшчанне абяцала грэкам партыя "Сірыза", якая перамагла на выбарах паўгода таму. Новы ўрад адобрыў законапраект, паводле якога ўсе супрацоўнікі кампаніі атрымалі магчымасць вярнуцца на працу. Знешні доўг Грэцыі, як вядома, 320 мільярдаў еўра. Да 30 чэрвеня Афіны павінны выплаціць амаль 7 мільярдаў.