Дзяржустановы ЗША не адновяць сваю працу сёлета

27 декабря 2018

Шосты дзень шатдаўна - бакі стаяць на сваім. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп настойвае на тым, што дзяржустановы краіны не адновяць працу, пакуль не будуць вылучаныя сродкі на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Паводле яго слоў, сотні тысяч федэральных службоўцаў, якія былі адпраўленыя ў змушаны водпуск праз шатдаўн, хочуць, каб гэтую сцяну пабудавалі, хоць гэтае сцвярджэнне нічым не пацверджана. Як чакаецца, кангрэс не прыме ніякіх мер, пакуль абедзве палаты не вернуцца з калядных канікул. Шатдаўн можа падоўжыцца, прынамсі, да 3 студзеня, калі Нэнсі Пеласі, як планавалася, вернецца на пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў.