Гэта адбудзецца ў чацвер падчас перамоў па іранскай ядзернай праграме. Джон Кэры і Махамад Джавад стануць удзельнікамі сустрэчы нараўне з міністрамі замежных спраў Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Гэта будзе першая асабістая сустрэча паміж высокапастаўленымі амерыканскімі і іранскімі прадстаўнікамі пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года. Белы дом не выключае таксама магчымасці асабістай сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін.














