Дзяржсакратар ЗША прыбыў з афіцыйным візітам у Маскву

12 апреля 2017

Сёння праходзіць сустрэча Рэкса Тылерсана з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Палітыкі засяродзіліся на абмеркаванні сітуацыі ў Сірыі. Перамовы праходзяць за зачыненымі дзвярамі. СМІ мяркуюць, што Тылерсан паспрабуе ўпэўніць расійскі бок адмовіцца ад падтрымкі Башара Асада. Зрэшты, паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыі Захаравай, прад’яўляць ультыматум Маскве ў гэтым пытанні бескарысна. Нагадаем, ЗША ўсклалі адказнасць за прымяненне хімзброі супраць мірнага насельніцтва ў правінцыі Ідліб на сірыйскія ўлады. Расія ж настойвае, што прымяненне Дамаскам хімічнай зброі не даказана, і ракетныя ўдары ЗША па Сірыі недапушчальныя.