Дзяржсакратар ЗША: прэзідэнты Расіі і ЗША пагутарылі ў канструктыўным ключы

3 мая 2017

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан распавёў пра тэлефонную гутарку Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам. Паводле яго слоў, прэзідэнты Расіі і ЗША пагутарылі ў канструктыўным ключы. Асаблівы акцэнт падчас перамоў зрабілі на тым, як можна сумесна весці барацьбу з тэрарызмам на Блізкім Усходзе, у прыватнасці ў Сірыі. Як заявіў прадстаўнік Белага дома, бакі абмеркавалі і бяспечныя зоны дэскалацыі. Яны неабходныя для трывалага міру ў гуманітарных мэтах. Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты накіроўваюць сваю дэлегацыю ў Астану, дзе пачынаюцца мірныя перамовы.