Дзярждума Расіі сёння абмяркуе папраўкі ў канстытуцыю

23 января 2020
Дзярждума Расіі сёння абмяркуе ў першым чытанні прэзідэнцкія папраўкі ў канстытуцыю. Рэформа, пра якую Уладзімір Пуцін аб’явіў у пасланні Федэральнаму сходу, закране больш як два дзясяткі артыкулаў асноўнага закона. Адна з навін - умацаванне Дзяржсавета, але чым ён будзе займацца пасля прыняцця паправак, усё яшчэ няясна. Скароціцца колькасць суддзяў Канстытуцыйнага суда, а ў кіраўніка дзяржавы з'явіцца больш магчымасцяў адхіліць закон, які прыняў парламент. Яшчэ абноўленая канстытуцыя дазволіць не выконваць міжнародныя дамовы.