Дзярждума Расіі адобрыла папраўкі ў канстытуцыю

23 января 2020
Дзярждума Расіі адобрыла ў першым чытанні прэзідэнцкі законапраект аб папраўках у канстытуцыю. Адна з галоўных навін - умацаванне Дзяржсавета. Таксама скароціцца колькасць суддзяў Канстытуцыйнага суда, а ў кіраўніка дзяржавы з'явіцца больш магчымасцяў адхіліць закон, які прыняў парламент.