Дзярждума заклікае прыцягваць да крымінальнай адказнасці за фэйкі аб каранавірусе

27 марта 2020
За распаўсюджванне фэйкаў аб каранавірусе  змогуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Такую папраўку рыхтуюць дэпутаты расійскай Дзярждумы  да другога чытання законапраекта аб парушэнні каранціну. Згодна з  дакументам, за масавае заражэнне навакольных, якое прывяло да смерці дзвюх і больш асоб, да якога і дадасца папраўка аб фэйках,  рэальны тэрмін пакарання - да 7 гадоў зняволення ў калоніі.