Дзярждоўг ЗША дасягнуў максімуму за апошнія 70 гадоў

4 января 2019

Амаль 22 трыльёны долараў. Гэта на два трыльёны больш, чым у 2017,калі Дональд Трамп толькі стаў прэзідэнтам. Кіраванне кангрэса па бюджэце падлічыла, што дзярждоўг зараз складае 78 % ВУП краіны. Калі сітуацыя не зменіцца, то праз 9 гадоў яго памер дасягне ўжо 96 працэнтаў. Дарэчы, Трамп у сваёй перадвыбарнай кампаніі абяцаў пазбавіць Амерыку ад даўгоў наогул - усяго за 8 гадоў.