Дзярждэп ЗША папярэджвае аб небяспецы тэрактаў у Еўропе ў перыяд святаў

17 ноября 2017

Дзярждэп ЗША папярэджвае аб небяспецы тэрактаў у Еўропе ў перыяд калядных і навагодніх святаў. Мэтай баевікоў могуць стаць папулярныя турыстычныя месцы. Адзначым, з сакавіка па жнівень у еўрапейскіх краінах было ўчынена не меней за 8 тэрактаў, 5 з іх - у Вялікабрытаніі. Асабліва амерыканскія дыпламаты адзначылі атаку ў Берліне ў снежні 2016-га на Калядным кірмашы і атаку ў навагоднюю ноч у Стамбуле, калі ад рук тэрарыста загінулі амаль 40 чалавек.