Дзярждэп ЗША папярэджвае аб тэрарыстычных пагрозах па ўсім свеце

7 декабря 2017

"Акрамя апаскі ў сувязі з тэрарызмам, падарожнікі павінны быць пільныя з-за верагоднасці палітычнага неспакою, насілля і дэманстрацый", - гаворыцца ў дакуменце знешнепалітычнага ведамства.

Гэта звязана з магчымымі пратэстамі на фоне заяў Дональда Трампа па Ізраілі. Кіраўнік Белага дома напярэдадні аб’явіў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай яўрэйскай дзяржавы і пераносе туды пасольства з Тэль-Авіва. З крытыкай гэтага рашэння ўжо выступілі лідары многіх краін. Савет Бяспекі ААН, як чакаецца, заўтра збярэцца на нечарговае пасяджэнне, каб абмеркаваць блізкаўсходняе ўрэгуляванне.