Украіна павінна засяродзіць свае намаганні на барацьбе з карупцыяй і алігархамі, якія з'яўляюцца ўнутранай пагрозай для яе развіцця - аб гэтым заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас свайго візіту ў Кіеў. Мясцовых алігархаў амерыканскі палітык абвінаваціў у праследаванні ўласных вузкіх інтарэсаў за кошт народа Украіны. Бакі таксама закранулі еўраатлантычныя памкненні Кіева - напярэдадні намеснік Блінкена Вікторыя Нуланд параіла ўкраінскім палітыкам не развіваць тэму членства краіны ў НАТА.













