Горныя курорты Польшчы замяло снегам

19 Верасня 2019

Рэзкае пахаладанне і першы снег прынёс цыклон з Балтыйскага мора ў Польшчу. Замяло горныя курорты ў Татрах на поўдні краіны. Пад'ёмнікі спусцелі. Тэмпература паветра апусцілася да мінус  4-х градусаў. Дзьме ледзяны вецер. Ратавальнікі папярэджваюць турыстаў: прагулкі  ў гарах небяспечныя. Неабходна ўлічваць туман і моцны вецер. Снегапады назіраюцца таксама ў горных раёнах Украіны і Славакіі. Паводле  прагнозаў сіноптыкаў, на гэтым тыдні можа выпасці да 5-ці сантыметраў снегу.