Галасаванне ў Егіпце па новай канстытуцыі пройдзе 14 студзеня

14 декабря 2013

Егіпцянам трэба будзе адказаць на адно з самых галоўных палітычных пытанняў сваёй найноўшай гісторыі. Галасаванне па новай канстытуцыі пройдзе 14 студзеня. Пра гэта аб'явіў часовы кіраўнік дзяржавы Адлі Мансур. У выпадку калі дакумент будзе адобраны, ён забароніць стварэнне палітычных партый на рэлігійнай аснове. Таксама праект прадугледжвае правядзенне выбараў праз шэсць месяцаў пасля зацвярджэння канстытуцыі на рэферэндуме. Спачатку будуць праведзены прэзідэнцкія выбары, і толькі пасля іх - парламенцкія.