Галандыя пагрузілася ў жалобу

12 августа 2013

Малодшы брат караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра 44-гадовы прынц Ёхан Фрыза памёр, не апрытомнеўшы пасля трагедыі на гарналыжным курорце. 17 лютага 2012 года ён трапіў пад лавіну. Прынц знаходзіўся пад завалам 15 хвілін. Пасля таго як яго выцягнулі ратавальнікі, Фрыза адправілі ва ўніверсітэцкую клініку аўстрыйскага Інсбрука. Там ён упаў у кому. Пазней яго транспартавалі на медборце ў адну з лонданскіх клінік, аднак ён так і не апрытомнеў. Памёр прынц у каралеўскай рэзідэнцыі Хёйс-тэн-Бос у Гаазе.