Гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС адзначаюць і ва Украіне

26 апреля 2013
Сёння ноччу да мемарыяла Ахвярам трагедыі ў горадзе Славуціч прыйшлі сотні людзей. Яны неслі свечкі і кветкі. Тут таксама прайшоў малебен у памяць аб загінуўшых. У Кіеве на працягу дня пройдуць памінальныя службы, мітынгі-рэквіемы і ўскладанні кветак да памятных знакаў.