Год турмы за пластычныя аперацыі дома

26 октября 2013

У ЗША да года турмы прысудзілі маладую дзяўчыну за пластычныя аперацыі дома. Ашуканка выкарыстоўвала небяспечныя для здароўя ін'екцыі, у склад якіх уваходзілі клей, будаўнічы герметык і нават цэмент. Адна з ахвяраў прыгажосці пасля аперацыі памёрла. Яшчэ 10 патрапілі ў бальніцу. На судзе Морыс прызнала сваю віну - гэтым і тлумачыцца такі мяккі прысуд. Варта адзначыць, што і сама дама асабіста выпрабоўвала на сабе цудадзейныя ўколы, што і адбілася на яе знешнасці. Праўда, раней гэтая дама была мужчынам. Цікава, ці не муляром?