Глабальная забастоўка ў абарону клімату стартуе сёння амаль па ўсім свеце

20 сентября 2019

Удзел у ёй прымуць каля 160 краін. Самая масавая акцыя - у Нью-Ёрку, дзе амаль 2 000 навучальных устаноў дазволілі сваім вучням прапусціць заняткі дзеля ўдзелу ў забастоўцы. Мітынгі супраць змены клімату пад дэвізам "Пятніцы дзеля будучыні" пачаліся летась. Іх завадатаркай стала шведская школьніца Грэта Тунберг. Пратэсты сталі набіраць папулярнасць па ўсім свеце і даволі хутка перараслі ў глабальны моладзевы рух. Гэтым разам да школьнікаў і студэнтаў абяцаюць далучыцца работнікі вядомых карпарацый - напрыклад, Amazon і Microsoft.