Глабальная атака хакераў на серверы ЗША

10 июля 2015

Вашынгтон заявіў, што ў выніку кібератакі на камп'ютарныя сістэмы розных ведамстваў былі выкрадзеныя персанальныя даныя амаль 22 мільёнаў амерыканцаў. Пад пагрозай апынуліся як дзяржслужачыя і супрацоўнікі ўрада, так і звычайныя грамадзяне. Інфармацыя, якой завалодалі зламыснікі, датычыцца амаль усіх асабістых звестак: ад колеру вачэй і схільнасці да алкаголю або наркотыкаў да падрабязнасцяў асабістых фінансавых аперацый. Кангрэс патрабуе звольніць кіраўніцтва ўпраўлення па персанале адміністрацыі ЗША, якое дапусціла масавую ўцечку.