Глен Грынвальд пакідае Гардыян

16 октября 2013
Амерыканец, які публікаваў у брытанскім выданні выкрывальныя артыкулы Сноўдэна, атрымаў цікавую прапанову. Сваё партнёрства з Гардыян Грынвальд лічыць плённым, але новага працадаўцы не называе. Паводле непацверджанай інфармацыі, новую працу таленавітаму журналісту прапанаваў заснавальнік інтэрнэт-аўкцыёну eBay П'ер Амідзьяр, ён як раз зараз стварае медыякампанію.