Кіраўнікі краін і ўрадаў ЕС не падтрымалі стварэнне агульнаеўрапейскай пракуратуры

10 марта 2017

Новая незалежная структура павінна была расследаваць злачынствы, якія закранаюць фінансавыя інтарэсы Еўрасаюза. Зараз жа краінам ЕС застаецца спадзявацца на ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж нацыянальнымі пракурорскімі інстытутамі. Нагадаем, сёння ў Бруселі - другі дзень саміту Еўрасаюза. Форум праходзіць без удзелу прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Асноўная тэма - будучыня супольнасці пасля Brexit.