Кіраўнікі МУС Еўрасаюза вядуць няпростыя перамовы

22 сентября 2015

У Бруселі сёння няпростыя перамовы вядуць кіраўнікі МУС Еўрасаюза. Асноўнае пытанне - размеркаванне звыш ста тысяч уцекачоў. Адзінства па-ранейшаму няма.

Шэраг дзяржаў ЕС у аднабаковым парадку закрываюць межы і робяць больш жорсткай міграцыйную палітыку. Так, венгерскія вайскоўцы і паліцэйскія зараз маюць права прымяняць гумавыя кулі. Не выключае магчымасць выкарыстаць армію для аховы дзяржмяжы Фінляндыя.

А ў Францыі напярэдадні паліцыя пачала зносіць стыхійныя лагеры ўцекачоў у наваколлях горада Кале, дзе сотні нелегалаў чакаюць шанцу перабрацца праз Ла-Манш у Вялікабрытанію. Незадаволеных уціхамірвалі з дапамогай слёзатачывага газу. Палаткі знішчылі, жылля ў мігрантаў па-ранейшаму няма. Натоўпы людзей, якія не размаўляюць па-французску, абжываюць вуліцы горада.

Тым часам у Германіі Федэральнае крымінальнае ведамства вядзе расследаванне адносна ўцекача з Сірыі, якога падазраюць у тэрарызме. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, мігрант распавядаў суседзям аб сваёй дзейнасці ў якасці баевіка "Ісламскай дзяржавы". Гэту гутарку таемна запісалі на мабільны тэлефон. Раней ліванскія спецслужбы папярэдзілі, што прыкладна кожны пяцідзясяты "уцякач", які прыбывае ў ЕС, - замаскіраваны тэрарыст.