У сталіцы Францыі сёння пройдзе сустрэча на вышэйшым узроўні, прысвечаная пытанням скарачэння колькасці беспрацоўных сярод моладзі ў еўразоне. Паводле статыстыкі, у сярэднім каля 25% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў у краінах ЕС не маюць працы. Самыя дрэнныя паказчыкі ў гэтай сферы ў Грэцыі і Іспаніі. Там маладзёжнае беспрацоўе перавышае 50%.














