Кіраўніка Каталоніі выклікалі ў іспанскі сенат

24 октября 2017

Кіраўніка Каталоніі выклікалі ў іспанскі сенат, дзе ён зможа выказаць свае прэтэнзіі. Карлес Пучдэмон можа пазбавіцца сваіх паўнамоцтваў, калі ўлады ўжыюць 155-ы артыкул канстытуцыі краіны. Пасяджэнне сената пройдзе ў пятніцу. А днём раней - пленарная сесія ў парламента Каталоніі. Ці будзе там абвешчаная незалежнасць рэгіёна, пакуль невядома. "Еўрапейскі саюз рызыкуе апынуцца пустым каркасам, калі працягне заплюшчваць вочы на праблему", - заявіў кіраўнік Каталоніі.