Галоўны падазроны ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў паўстаў перад судом

20 мая 2016

Сёння ўпершыню перад судом паўстаў асноўны падазроны ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў. Але Салах Абдэслам захаваў маўчанне, хаця адвакат Франк Бертон раней абяцаў, што яго кліент загаворыць пазней. У Францыю, нагадаем, Абдэслам быў экстрадзіраваны з Бельгіі, дзе яго затрымалі два месяцы таму падчас спецаперацыі. Мужчына абвінавачваецца ў забойстве, сувязях з тэрарыстамі, а таксама ў захоўванні зброі і ўзрыўчаткі.