Галоўны падазроны ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў рыхтаваў новыя атакі

21 марта 2016

Галоўны падазроны ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў Салах Абдэслам рыхтаваў новыя атакі. Падчас вобыскаў бельгійская паліцыя знайшла зброю і групу саўдзельнікаў экстрэміста. Афіцэрам атрымалася затрымаць Абдэслама праз 4 месяцы пасля страшнай трагедыі. Злачынец дае паказанні і супрацоўнічае са следствам. Аднак ад экстрадыцыі ў Францыю абвінавачваны адмаўляецца.

Тым часам лонданская паліцыя і падраздзяленні спецназа прыведзены ў павышаную гатоўнасць. Улады каралеўства атрымалі інфармацыю аб тэрактах, якія рыхтуюцца ў Вялікабрытаніі. Паведамляецца, што джыхадысты плануюць у Лондане адначасова да дзесяці атак.