Галоўны выканаўчы дырэктар "Фальксваген" Марцін Вінтэркорн пакіне сваю пасаду

23 Верасня 2015
Яго заменіць прэзідэнт кампаніі Матыяс Мюлер. Пра гэта піша нямецкая прэса. Прэзідыум наглядальнага савета аўтакампаніі збярэцца сёння. Як паведамлялася, акцыі нямецкага аўтагіганта абваліліся амаль на 16% праз скандал з падробкай тэстаў на выкіды шкодных газаў у атмасферу. Кампанія "Фальксваген" заявіла, што прылада, якая паменшыла рэальныя паказчыкі выкідаў аўтамабіляў, усталявана як мінімум у 11 мільёнах машын.