Галоўныя службы на свята Нараджэння Хрыстовага прайшлі ў Віфлееме і Рыме

25 декабря 2013

На плошчы перад саборам Святога Пятра, дзе Папа Рымскі Францыск правёў святочную імшу, сабраліся сотні тысяч паломнікаў. У сваёй пропаведзі Папа Рымскі адзначыў, што кожны хрысціянін стаіць перад выбарам. Гэта выбар паміж святлом і цемрай, любоўю і нянавісцю.


Для Папы Рымскага Францыска гэта першае Раство ў сане кіраўніка каталіцкай царквы.