Галоўную калядную ёлку запалілі ў Нью-Ёрку

5 декабря 2019
23-метровае дрэва паводле традыцыі ўстанавілі на плошчы Ракфелер-плаза.  Сумарная даўжыня гірлянд  каля васьмі кіламетраў. На іх 50 тысяч рознакаляровых лямпачак, а на верхавіне ззяе паўтонная хрустальная зорка.

Агнямі заззяла і ёлка ля Капітолія. Дрэва ў Вашынгтон даставілі з Нью-Мексіка. Ёлка пераадолела дзве з паловай тысячы кіламетраў у суправаджэнні ганаровага паліцэйскага эскорту. Гонар запальваць агні сёлета выпала спікеру Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелосі.