Чалавецтва валодае ўсім неабходным інструментарыем, каб справіцца з пандэміяй. Гэта заяўляе кіраўнік СААЗ. Бяда людзей толькі ў тым, што інструментарый альбо не прымяняюць, альбо прымяняюць няправільна. Менавіта правільна спалучаныя каранцінныя меры і вакцынацыя лёгка вырашаюць усе праблемы, вось толькі ўрады і грамадзяне грэбуюць правіламі, а таксама дзейнічаюць неўзгоднена. Тым часам краіны працягваюць узмацняць абмежавальныя меры.
30-дзённы лакдаўн у Румыніі
У Румыніі ўводзяць каменданцкую гадзіну і строгі лакдаўн: доступ у большасць месцаў згутравання насельніцтва будзе магчымы толькі пры прад'яўленні кавід-пашпарта. Лакдаўн стане дзейнічаць на працягу найбліжэйшых 30 дзён, выкліканы ён тым, што Румынія зараз займае другое месца ў ЕС па колькасці смерцяў і заражэнняў.
Доўгія выхадныя ў шасці абласцях Расіі
А ў шасці расійскіх рэгіёнах пачаліся доўгія выхадныя - у Варонежскай, Курскай, Наўгародскай і шэрагу іншых абласцей грамадзянам дазволена заставацца дома аж да 7 лістапада. Гэта мера стала заменай лакдаўну і спалучаецца са значнымі абмежаваннямі свабоды перамяшчэння. Самыя строгія каранцінныя меры будуць дзейнічаць у Маскве і Санкт-Пецярбургу: тут зачыняць магазіны і рэстараны, а для доступу практычна ў любы грамадскі будынак запатрабуецца прад'яўляць пашпарт вакцынацыі.













