Кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін ідзе ў адстаўку

17 мая 2019

Сёння стала вядома, што кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін ідзе ў адстаўку. Як паведамляе РИА "Новости", сваю заяву ён накіруе ў Вярхоўную раду пасля інаўгурацыі абранага ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Акрамя таго, Павел Клімкін заявіў, што збіраецца паўдзельнічаць у выбарах у Раду. Дарэчы, сёння Пётр Парашэнка звольніў свайго саветніка Алега Мядзведзева і свайго намесніка.

А спікер Рады Андрэй Парубій паведаміў аб распадзе кааліцыі ў сувязі з выхадам з яе складу фракцыі "Народны фронт". Зараз, паводле яго слоў, запушчаны механізм фарміравання новай большасці, на што адведзена 30 дзён. І на гэтым фоне зноў абвастрылася пытанне аб магчымым роспуску парламента Уладзімірам Зяленскім.