Кіраўнік службы бяспекі Facebook ужо аб’явіў аб будучым звальненні

21 марта 2018

Скандал вакол "Кембрыдж Аналітыка" набірае сілу. Брытанскую кампанію абвінавачваюць у злоўжыванні асабістымі звесткамі дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Экс-супрацоўнік распавёў аб дачыненні аднаго з былых кіраўнікоў, паплечніка прэзідэнта ЗША, да схемы збору даных. Размова ідзе пра Сціва Бэнана. Ён быў віцэ-прэзідэнтам з чэрвеня 2014-га больш за два гады, а затым актыўна ўключыўся ў перадвыбарную кампанію Трампа. Менавіта Бэнан адобрыў вылучэнне мільёна долараў на атрыманне звестак. Паводле слоў супрацоўнікаў "Кембрыдж Аналітыка", кампанія ўмешвалася ў дзясяткі выбараў па ўсім свеце, у тым ліку ў Чэхіі, Мексіцы, Бразіліі і Аргенціне. Акцыі Facebook за апошнія дні патаннелі больш чым на 7 %. Толькі за суткі Марк Цукерберг страціў 6 мільярдаў долараў.

У кампаніі пачата карпаратыўнае расследаванне інцыдэнту з уцечкай даных карыстальнікаў. Аб будучым звальненні ўжо аб’явіў кіраўнік службы бяспекі Facebook.