Кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў магчымай паэтапную адмену санкцый у дачыненні да Расіі. Такая заява прагучала з трыбуны германа-расійскага форуму ў Берліне. Па словах дыпламата, абмежаванні супраць Масквы могуць быць знятыя ў выпадку прагрэсу ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Раней такое меркаванне выказаў міністр эканомікі і энергетыкі ФРГ Зігмар Габрыэль. Тэрмін санкцый, што былі ўведзеныя Еўрасаюзам у 2014 годзе, заканчваецца 31 ліпеня. Лёс абмежаванняў будзе абмяркоўвацца на саміце Еўрасаюза напрыканцы чэрвеня. Як адзначыў Франк-Вальтэр Штайнмаер, дамовіцца наконт прадаўжэння антырасійскі мер будзе няпроста, паколькі апошнім часам у ЕС узмацняецца супраціўленне санкцыённай рыторыцы.













