Кіраўнік "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен запазычыла слоган Дональда Трампа

6 марта 2017

У Францыі разгараюцца перадвыбарныя пачуцці. Кіраўнік "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен запазычыла слоган Дональда Трампа і паабяцала выбаршчыкам зрабіць Пятую рэспубліку зноў вялікай. Таксама лідар ультракансерватараў выступіла супраць канфрантацыі з Расіяй, назваўшы саму канцэпцыю расійскай пагрозы "ашуканскай". На гэтым фоне цяперашні прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заклікаў грамадзян не дапусціць перамогі Ле Пен. Паводле прагнозаў, у жанчыны-палітыка пакуль і няма шанцаў абысці двух самых сур'ёзных сапернікаў у другім туры. Паводле звестак апытанняў, Ле Пен з вялікім адрывам саступіць як экс міністру эканомікі Эмануэлю Макрону, так і рэспубліканцу Франсуа Фіёну. Апошні, здаецца, ачуньвае пасля скандалу з фіктыўным працаўладкаваннем жонкі: напярэдадні мітынг у падтрымку Фіёна ў Парыжы сабраў 35 000 чалавек.