Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Аляксей Улюкаеў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару

15 ноября 2016

Паводле звестак Следчага камітэта краіны, акалічнасці злачынства звязаныя з атрыманнем 14 лістапада Улюкаевым 2-х мільёнаў долараў ад прадстаўнікоў Раснафты. Зараз ідуць аператыўныя следчыя дзеянні. У дачыненні да міністра ўзбуджана крымінальная справа. Аляксей Улюкаеў знаходзіўся ў актыўнай распрацоўцы Следчага камітэта паўтара месяца, суд выдаў дазвол на праслухоўванне яго тэлефонаў яшчэ напрыканцы лета.