Кіраўнік лейбарыстаў Джэрэмі Корбін заявіў, што новая здзелка Еўрасаюза і Лондана здрадніцкая

17 октября 2019
Еўрасаюз і Лондан дамовіліся аб новых умовах Брэксіта. Як заявіў кіраўнік дэлегацыі ЕС на перамовах Мішэль Барнье, дасягнуты пэўны прагрэс. Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан удакладніў, што Брусель згадзіўся пайсці на сур'ёзныя ўступкі ў параўнанні з мінулым варыянтам дакумента.

Борыс Джонсан, Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі: "Я спадзяюся, што парламент адобрыць гэту здзелку і Брэксіт пройдзе без затрымак. Бо нам таксама неабходна заняцца іншымі важнымі справамі, такімі як пражытачны мінімум, ахова здароўя, барацьба са злачыннасцю і экалогія".

Зараз новыя ўмовы здзелкі  павінны разгледзець парламенты ЕС і Вялікабрытаніі. Зрэшты, кіраўнік лейбарыстаў Джэрэмі Корбін ужо заявіў, што новая здзелка  здрадніцкая,  яе нельга падтрымліваць.