Кіраўнік кампаніі-вытворцы смяротных вейпаў пакінуў пасаду

26 сентября 2019

Кіраўнік амерыканскага вытворцы электронных цыгарэт падаў у адстаўку на фоне серыі захворванняў сярод курцоў. Прычынай сталі нядаўнія скандалы, звязаныя з расследаваннямі рэгулятараў у дачыненні рэкламных кампаній, накіраваных на непаўналетніх. Федэральная пракуратура Каліфорніі пачала  расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні Кевіна Бернса. На гэтым тыдні стала вядома аб смерці яшчэ двух чалавек, якія ўжывалі вейп. Такім чынам, агульны лік загінуўшых дасягнуў дзесяці. Усяго зарэгістравана больш за паўтысячы  выпадкаў захворванняў сярод курцоў.