Кіраўнік кампаніі "Амазон" пачаў будаваць вечны гадзіннік

22 февраля 2018

Кіраўнік і заснавальнік кампаніі "Амазон" Джэф Безас пачаў будаваць вялізны механічны гадзіннік, які зможа працаваць без умяшання чалавека дзесяць тысяч гадоў. Прыводзіць у дзеянне іх будуць дзённыя і начныя тэмпературныя цыклы. 152-метровы механізм збіраюць унутры гор у Заходнім Тэхасе. Праект каштуе 42 мільёны долараў. Дакладнай даты завяршэння ўстаноўкі пакуль няма.