Кіраўнік каталонскага парламента адмяніў датэрміновыя выбары ў рэгіёне

26 октября 2017

Кіраўнік каталонскага парламента Карлес Пучдэмон адмяніў датэрміновыя выбары ў рэгіёне. У сваім звароце палітык заявіў, што не атрымаў ад Мадрыда гарантый, якія зрабілі б магчымым правядзенне галасавання. Аб якіх іменна гарантыях ідзе размова, старшыня жэнералітату не ўдакладніў. Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі чакалі, што падчас выступленняў Карлес Пучдэмон афіцыйна аб’явіць аб аддзяленні ад Іспаніі. Пасля ж заявы палітыка, якая неаднаразова пераносілася на працягу дня, натоўп студэнтаў, што сабраўся ў цэнтры Барселоны, пачаў скандзіраваць: "Пучдэмон - здраднік". Двое найбліжэйшых паплечнікаў каталонскага прэм'ера падалі ў адстаўку. Сітуацыю ў рэгіёне і, галоўнае, курс, якога павінен прытрымвацца каталонскі парламент, зараз абмяркоўваюць мясцовыя дэпутаты. Афіцыйны Мадрыд, між тым, ужо заўтра можа вынесці на парадак дня пытанне аб увядзенні 155-га артыкула канстытуцыі. З яго дапамогай цэнтральны ўрад можа абмежаваць самакіраванне Каталоніі.