Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон склікаў экстраннае пасяджэнне парламента

22 октября 2017

Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон склікаў экстраннае пасяджэнне парламента, каб выпрацаваць далейшыя крокі. Рашэнне Мадрыда прымяніць 155 артыкул Канстытуцыі ён назваў "нападам на дэмакратыю". І абвінаваціў караля Іспаніі ў падтрымцы агрэсіўных дзеянняў супраць народа. Пучдэмон нагадаў, што каталонцы прынялі рашэнне на адкрытым галасаванні, а зараз чыноўнікі анулююць гэта ў сваіх кабінетах. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, кіраўнік Каталоніі мае намер абвясціць незалежнасць рэгіёна ад Іспаніі ўжо заўтра.