Кіраўнік Facebook Марк Цукерберг выступіць у Еўрапарламенце

17 мая 2018

Ён адкажа на пытанні аб прыватнасці. Слуханні пройдуць у закрытым рэжыме. Раней Цукерберг выступаў у сенаце ЗША. Гэта адбылося з-за буйнога скандалу з уцечкай звестак з сацсеткі. Аналітычная кампанія "Кембрыдж Аналітыка" выкрала асабістыя звесткі 87-мі мільёнаў карыстальнікаў.