Гламурны бутэрброд стварыў шэф-кухар нью-ёркскага рэстарана. У свой рэцэпт Люк Венер уключыў мяса лобстара, чорную ікру, хатні лук і лісцікі ядомага сусальнага золата. Каштуе кулінарны шэдэўр 160 долараў. Зрэшты, многія наведвальнікі рэстарана палічылі бутэрброд занадта дарагім і сказалі, што яго, вядома, можна заказаць, але на кампанію з дзесяці чалавек.














