Гімн Канады. Змяненні ў тэксце зацвердзіў сенат

1 февраля 2018

Англамоўны гімн Канады афіцыйна стаў гендарна-нейтральным. Змяненні ў тэксце зацвердзіў сенат. У прыватнасці, прыняты закон замяняе словы аб патрыятычнай любові "тваіх сыноў" на "ўсіх нас". Зараз для ўступлення ў сілу закона яго павінна падпісаць генерал-губернатар Канады Жулі Пеет. Нагадаем, песня "O, Canada" стала афіцыйным гімнам краіны ў 1980 годзе. Да гэтага выкарыстоўваўся гімн Вялікабрытаніі "Божа, захоўвай каралеву".