Гіганцкі выкід плазмы адбыўся на Сонцы

2 октября 2013

З-за гэтага ў найбліжэйшыя дні на Зямлі чакаюцца магнітныя буры. Навукоўцы зафіксавалі адрыў каласальнага жгута плазмы. Ён падобны на вялікага вусеня і ўтрымоўвае сотні мільёнаў тон сонечнага рэчыва. Воблака зараз ляціць да Зямлі, і ўжо сёння закране нашу планету сваім краем.
Спецыялісты папярэджваюць - бура можа паўплываць на работу сістэм сувязі і спадарожнікавых антэн. Метэазалежным людзям урачы рэкамендуюць больш уважліва ставіцца да свайго здароўя і пазбягаць моцных фізічных нагрузак.